Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзначаліў урачыстасці з нагоды 30-годдзя аднаўлення Віцебскай кафедры
10 лістапада 201910 лістапада 2019 года, у Нядзелю 21-ю пасля Пяцідзесятніцы, дзень памяці свяціцеля Дзімітрыя, мітрапаліта Растоўскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Успенскім кафедральным саборы горада Віцебска.
Урачыстае богаслужэнне было прымеркавана да 30-годдзя аднаўлення Віцебскай кафедры.
Патрыяршаму Экзарху саслужылі: мітрапаліт Цярнопальскі і Крамянецкі Сергій; мітрапаліт Ніжагародскі і Арзамаскі Георгій; архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый; архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній; архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан; епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід; епіскап Вялікалуцкі і Невельскі Сергій і епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін.
На богаслужэнні прысутнічалі: намеснік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Пятровіч Пенін, галоўны спецыяліст аддзела па справах моладзі, рэлігій і нацыянальнасцяў Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Сяргей Мікалаевіч Фадзеенкаў і іншыя высокія госці.
Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў протаіерэй Аляксандр Сіроткін.
Богаслужэбныя спевы выканалі зводны хор пад кіраўніцтвам Вольгі Янчанка і хор Віцебскай духоўнай семінарыі пад кіраўніцтвам дыякана Аляксандра Буханцова.
Пасля заамвоннай малітвы архіерэі і саслужыўшыя святары здзейснілі слаўленне свяціцелю Дзімітрыю Растоўскаму.
Па заканчэнні богаслужэння намеснік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Пятровіч Пенін абвясціў віншавальны адрас ад імя рэгіянальнай улады з нагоды 30-годдзя аднаўлення Віцебскай кафедры і 30-годдзя архіерэйскай хіратоніі архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя.
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел таксама павіншаваў уладыку Дзімітрыя ад імя духавенства і міран з 30-годдзем епіскапскай хіратоніі і з днём нябеснага апекуна, пажадаўшы юбіляру моцы сіл духоўных і цялесных на далейшым шляху служэння святой Царкве Хрыстовай.
Таксама ўладыка Экзарх павіншаваў архіепіскапа Дзімітрыя з 30-годдзем адраджэння епіскапскай кафедры на Віцебскай зямлі і ўручыў яму архіерэйскую панагію з памятным надпісам.
Уладыка Павел звярнуўся да ўсіх прысутных са словам павучання, а затым павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.
Усім ушанаваўшым свята былі ўручаны абразкі Божай Маці «Жыровіцкая».