Петра-Паўлаўскі кафедральны сабор Гомеля наведаў кіраўнік расійскай дыпламатычнай місіі
25 студзеня 2019У рамках свайго візіту ў горад Гомель 23 студзеня Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Міхаіл Бабіч наведаў Петра-Паўлаўскі кафедральны сабор.
Архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан азнаёміў Міхаіла Віктаравіча з праваслаўнымі традыцыямі Гомельшчыны, сацыяльнай і дабрачыннай працай, якая праводзіцца ў Гомельскай епархіі, а протаіерэй Аляксандр Лапушанскі правёў для гасцей экскурсію па храмавым комплексе і азнаёміў са святынямі сабора.