Па Беларусі крочыць хрэсны ход, прысвечаны 100-годдзю пачатку подзвігаў навамучанікаў і вызнаўцаў Царквы Рускай

29 мая 2017

top.jpg

27 мая 2017 года па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага з храма Царскіх старстацерпцаў у горадзе Магілёве пачаўся пешы хрэсны ход па маршруце: Магілёў — Віцебск — Вялікія Лукі — Пскоў.

Хрэсны ход прысвячаецца 100-годдзю пачатку подзвігаў навамучанікаў і вызнаўцаў Царквы Рускай.

Пілігрымам трэба будзе прайсці больш за 500 км, пастаянна саборна здзяйсняючы на шляху Ісусаву малітву і рэгулярныя малебны на прыпынках.

Перад пачаткам хрэснага ходу епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній у саслужэнні магілёўскага духавенства здзейсніў малебен, а затым узначаліў шэсце багамольцаў па горадзе Магілёву.

Увечары 27 мая, пераадолеўшы амаль 40 кіламетраў, пілігрымы, узначаленыя клірыкамі Магілёўскай епархіі протаіерэем Сергіем Белавусам і іерэем Андрэем Шаварыным, увайшлі ў горад Шклоў.

У нядзельны дзень 28 мая пасля Бажэственнай літургіі малітоўнае шэсце ў суправаджэнні іерэя Андрэя Шаварына і клірыкаў храма Праабражэння Гасподняга горада Шклова, протаіерэя Уладзіміра Рыбакова і протаіерэя Андрэя Рыбакова пачало рух у напрамку горада Оршы.

Вечарам 28 мая хрэсны ход увайшоў у пасёлак Копысь, дзе яго сустрэлі святары Віцебскай епархіі, каб далей суправаджаць па Віцебскай вобласці.

Маршрут і расклад хрэснага хода >>

Магілёўская епархія / Church.by