Па вуліцах Партызанскага раёна сталіцы прайшоў хрэсны ход цвярозасці
01 студзеня 20181 студзеня 2018 года, у дзень памяці мучаніка Баніфацыя, у прыходзе храма іконы Божай Маці «Неўпіўная Чаша» горада Мінска адбыўся традыцыйны хрэсны ход цвярозасці. Шэсце ўзначаліў кіраўнік Каардынацыйнага цэнтра Беларускай Праваслаўнай Царквы па супрацьдзеянню наркаманіі і алкагалізму, настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Неўпіўная Чара» протаіерэй Дыянісій Пясецкі.
Хрэсны ход прайшоў па вуліцах Партызанскага раёна Мінска з малітвай за тых, хто пакутуе на хваробы алкагалізму і наркаманіі і з пропаведдзю цвярозага, здаровага ладу жыцця.
— Сімвалічна, што ў першы дзень года, што пачаўся, Царква здзяйсняе памяць святога, якому хрысціяне ўзносяць малітвы аб людзях, якія пакутуюць на алкагольную залежнасць. Тыя з іх, хто стаміўся жыць у палоне «зялёнага змея», могуць з Божай дапамогай і па малітвах мучаніка Баніфацыя пачаць новае жыццё ў цвярозасці, даўшы зарок не ўжываць нічога спіртнога і наркатычнага. Зарок даецца на адмысловым малебне, які штогод здзяйсняецца ў гэты дзень у прыходзе храма іконы Божай Маці «Неўпіўная Чаша», — распавёў протаіерэй Дыянісій Пясецкі.
У хрэсным ходзе прынялі ўдзел людзі, якіх не пакінула абыякавымі праблема алкагольнай і наркатычнай залежнасці. Раніцай 1 студзеня яны прыехалі ў прыход іконы Божай Маці «Неўпіўная Чаша» з розных канцоў сталіцы, каб сваім прыкладам сведчыць свету пра магчымасць цвяроза і радасна сустрэць новы год добрасці Божай.