Падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава і прыходам храма Святой Жыццепачатнай Троіцы вёскі Бараўляны Мінскага раёна
08 чэрвеня 20238 чэрвеня 2023 года адбылося падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтрам анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава і прыходам храма Святой Жыццепачатнай Троіцы вёскі Бараўляны Мінскага раёна. Пагадненне рэгламентуе пытанні акармлення дадзенай установы і наведванне яго сёстрамі міласэрнасці.
Подпісы пад дакументам паставілі дырэктар дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава» Сяргей Палякоў і настаяцель прыхода храма Святой Жыццепачатанай Троіцы вёскі Бараўляны Мінскага раёна протаіерэй Андрэй Круцялёў.
Пагадненне было распрацавана Сінадальным аддзелам па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Беларускай Праваслаўнай Царквы. У далейшым падобныя дагаворы будуць падпісвацца паміж іншымі лячэбнымі ўстановамі і праваслаўнымі прыходамі Мінскай епархіі.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,