Праваслаўныя братчыкі і сёстры міласэрнасці прынялі ўдзел у рэканструкцыі баявых дзеянняў часоў Вялікай Айчыннай вайны

23 мая 2017

top.jpg

Інсцэніроўка баявых дзеянняў часоў Вялікай Айчыннай вайны адбылася ў майскія дні ў Рэспубліканскім клінічным шпіталі інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П. М. Машэрава.

Удзел у рэканструкцыі прынялі чальцы брацтва свяціцеля Лукі Крымскага і сястрынства блажэннай Валянціны Мінскай прыхода храма свяціцеля Лукі Крымскага вёскі Ляскоўка Мінскага раёна.

Намеснік міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Ігар Генадзьевіч Ласіцкі цёпла прывітаў ветэранаў і ўручыў каштоўны падарунак шпіталю.

Прыехалі падзякаваць ветэранам за Перамогу і госці з некалькіх байкерскіх клубаў, у тым ліку прадстаўнікі OST MC з Санкт-Пецярбурга.

Працавала палявая кухня.

Усе ўдзельнікі і арганізатары мерапрыемства адзначылі важнасць памяці нашага народа аб Вялікай Перамозе і неабходнасці аддаць гонар пераможцам — ветэранам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны.

У Рэспубліканскім клінічным шпіталі інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны са студзеня 2016 года дзейнічае малітоўнае памяшканне, дзе праходзяць богаслужэнні і здзяйсняюцца Таінствы Хрышчэння, Споведзі і Прычасця для медперсаналу і пацыентаў.

Адказны за духоўнае акармленне шпіталя — настаяцель прыхода храма свяціцеля Лукі Крымскага вёскі Ляскоўка іерэй Сергій Ляшкевіч.

Church.by

Фотарэпартаж