Старшыня Сінадальнага аддзела БПЦ па справах моладзі правёў гутарку ў сталічным каледжы

03 лістапада 2017

top.jpg

25 кастрычніка ва ўстанове адукацыі «Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж кулінарыі» адбылася сустрэча навучэнцаў са святаром. У госці да рабят прыйшоў старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па справах моладзі, дырэктар Мінскага духоўнага вучылішча протаіерэй Іаан Задарожын.

Сустрэчу арганізавала бібліятэкар каледжа Ірэна Іванаўна Старцава.

Мерапрыемства спрыяла фарміраванню духоўна-маральнай культуры навучэнцаў, пазітыўнаму стаўленню да жыцця і навакольных людзей, паведамляе сайт каледжа. 

Навучэнцам былі ўручаны ў падарунак кнігі прафесара Маскоўскай духоўнай акадэміі А. І. Осіпава «Бог».

Church.by