Прадстаўнікі Царквы прынялі ўдзел у круглым стале, прысвечаным умацаванню адносін народаў Расіі і Беларусі

23 сакавіка 2019

top.jpg

22 сакавіка 2019 года ў «Прэзідэнт-атэлі» ў Маскве адбыўся круглы стол «Царква, улада, народ: новыя выклікі брацкім народам і глабальнаму свету». Мерапрыемства было арганізавана пад эгідай Грамадскай палаты Саюзнай дзяржавы.

Сустрэча сабрала грамадскіх дзеячаў дзвюх краін з ліку навукоўцаў, пісьменнікаў, творчых дзеячаў. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел царкоўныя прадстаўнікі: сакратар аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату па справах далёкага замежжа протаіерэй Сергій Званароў, настаяцель мінскага храма Усіх святых протаіерэй Фёдар Поўны, настаяцель храма прападобнага Фёдара Студзіта ля Нікіцкіх варот горада Масквы протаіерэй Усевалад Чаплін, загадчык сектара па ўзаемадзеянню з Росгвардыяй Сінадальнага аддзела па ўзаемадзеянню з узброенымі сіламі і праваахоўнымі органамі святар Раман Багдасараў.

Узначаліў працу круглага стала кіраўнік апарата Грамадскай палаты Саюзнай дзяржавы А. С. Альшэўскі.

У выступленнях удзельнікаў сустрэчы была выказана перакананасць у неабходнасці паслядоўнага ўмацавання рознабаковых сувязяў паміж брацкімі народамі Расіі і Беларусі, асабліва на фоне ўзмацнення знешніх пагроз. Асаблівае месца ў падобных сувязях належыць духоўнай спадчыне і культуры, якія абапіраюцца на традыцыі Праваслаўя. Былі агучаны канкрэтныя праекты і прапановы, накіраваныя на кансалідацыю народаў дзвюх краін.

Служба камунікацыі АЗЦС / Church.by