Прадстаўнікі Гродзенскай і Маладзечанскай епархій БПЦ сталі пераможцамі XVIII Міжнароднага конкурсу дзіцячай творчасці «Прыгажосць Божага свету»
06 снежня 2022У Маскве пад старшынствам кіраўніка Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Рускай Праваслаўнай Царквы мітрапаліта Екацярынбургскага і Верхатурскага Яўгенія былі падведзены вынікі XVII Міжнароднага конкурсу дзіцячай творчасці «Прыгажосць Божага свету», прысвечанага прападобнаму Сергію Раданежскаму. Сустаршыня конкурсу — кіраўнік сектара мерапрыемстваў і конкурсаў Сінадальнага АРАіК, прэзідэнт АНА «Пакаленне» іераманах Трыфан (Умалатаў).
На першы этап па пяці намінацыях паступіла больш за 16 000 работ. Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел прадстаўнікі 197 епархій Рускай Праваслаўнай Царквы, на II (выніковы) этап паступіла 2 700 работ.
У ліку пераможцаў конкурсу 3 працы прадстаўнікоў Беларускага Экзархату:
У намінацыі «Асноўная тэматыка» ва ўзроставай групе з 9 да 12 гадоў другое месца заняў Арцём Хмяльніцкі з Маладзечанскай епархіі з працай «З'яўленне птушак святому Сергію Раданежскаму».
У намінацыі «Расказ» другое месца заняў Андрэй Лясота з Гродзенскай епархіі з творам «Абяцанне».
У намінацыі «Праваслаўная ікона» трэцяе месца заняла Юлія Бах з Гродзенскай епархіі з працай «Святы прападобны Сергій, ігумен Раданежскі».
Узнагароджанне пераможцаў, якія занялі 2-е і 3-е месцы, адбудзецца ў рамках XXXI Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў.