Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў удзел ва ўрачыстасцях у гонар аднойдзення пачэсных мошчаў прападобнага Сергія, ігумена Раданежскага, у Троіца-Сергіевай лаўры

18 ліпеня 2023

top.jpg

18 ліпеня 2023 года, у дзень свята аднойдзення пачэсных мошчаў прападобнага Сергія, ігумена Раданежскага (1422), Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл здзейсніў Бажэственную літургію на Саборнай плошчы Свята-Троіцкай Сергіевай лаўры.

Урачыстае набажэнства здзяйснялася перад шануемым абразом прападобнага Сергія Раданежскага. Для здзяйснення святочных усяночнага трывання і Бажэственнай літургіі на Саборнай плошчы быў уладкаваны памост, а перад Успенскім саборам Лаўры — прастол пад шатамі.

Яго Свяцейшасці за Літургіяй саслужылі: Мітрапаліт Ювеналій (Паяркоў); Мітрапаліт Ташкенцкі і Узбекістанскі Вікенцій, кіраўнік Сярэднеазіяцкай мітрапалічай акругі; Мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій; Мітрапаліт Васкрасенскі Дыянісій, кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі, першы вікарый Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі па г. Маскве; епіскап Сергіева-Пасадскі і Дзмітраўскі Фама, намеснік Лаўры; епіскап Звенігарадскі Кірыл, рэктар Маскоўскай духоўнай акадэміі; сабор архіерэяў Рускай Праваслаўнай Царквы.

У набажэнстве ўдзельнічалі архіерэі і духавенства Памесных Праваслаўных Цэркваў: Мітрапаліт Філіпопальскі Ніфан, прадстаўнік Патрыярха Антыяхійскага і ўсяго Усходу пры Патрыярху Маскоўскім і ўсяе Русі; епіскап Маравіцкі Антоній, прадстаўнік Патрыярха Сербскага пры патрыярху Маскоўскім і ўсяе Русі; архімандрыт Серафім (Шамятоўскі), прадстаўнік Праваслаўнай Царквы Чэшскіх зямель і Славакіі пры Маскоўскім Патрыяршым прастоле; протаіерэй Данііл Андраюк, прадстаўнік Праваслаўнай Царквы ў Амерыцы; архімандрыт Ісая (Лукіч), настаяцель манастыра блажэннай Матроны ў Рэспубліцы Сербскай.

Таксама Свяцейшаму ўладыку саслужылі: архімандрыт Макарый (Вераценнікаў), доктар царкоўнай гісторыі, насельнік Лаўры; протапрасвітар Уладзімір Дзівакоў, сакратар патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі па г. Маскве; архімандрыт Іерамія (Салаўёў), насельнік Лаўры; протаіерэй Мікалай Балашоў, саветнік Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі; архімандрыт Іона (Светнік), клірык Равенькоўскай епархіі; протаіерэй Максім Казлоў, старшыня Вучэбнага камітэта Рускай Праваслаўнай Царквы; архімандрыт Аляксій (Турыкаў), асабісты сакратар Свяцейшага Патрыярха Кірыла; архімандрыт Павел (Крываногаў), намеснік Саввіна-Старажэўскага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра; ігумен Іларыён (Гаюк), насельнік Лаўры; іераманах Нікандр (Пілішын), в.а. старшыні фінансава-гаспадарчага ўпраўлення Маскоўскага Патрыярхату; іерэй Васіль Лосеў, кіраўнік юрыдычнай службы Маскоўскай мітраполіі; насельнікі Троіца-Сергіевай лаўры і падвор'яў абіцелі ў свяшчэнным сане; духавенства г. Масквы.

За богаслужэннем маліліся намеснік старшыні Сінадальнага аддзела па манастырах і манаству, ігумення Зачаццеўскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра ігумення Юліянія (Каляда), ігуменні стаўрапігіяльных манастыроў, манаства і шматлікія паломнікі, якія прыбылі на свята ў Лаўру.

Богаслужэбныя спевы выканаў аб'яднаны хор Троіца-Сергіевай лаўры і Маскоўскай духоўнай акадэміі пад кіраваннем іераманаха Нестара (Волкава).

На тэлеканалах «Саюз», «Спас», а таксама на афіцыйным сайце Рускай Праваслаўнай Царквы Патрыярхія.ру ішла прамая трансляцыя Патрыяршага богаслужэння. Для зручнасці шматлікіх паломнікаў, якія прыбылі ў абіцель прападобнага Сергія, трансляцыя была выведзена на вялікія экраны, устаноўленыя на Саборнай і Краснагорскай плошчах Лаўры.

Пропаведзь перад прычасцем прамовіў ігумен Філіп (Ельшын), насельнік Лаўры.

Па заканчэнні Літургіі Свяцейшы Патрыярх Кірыл, члены Свяшчэннага Сінода і іерархі, якія прыбылі на свята ў Лаўру, здзейснілі малебен ігумену зямлі Рускай.

Намеснік Лаўры епіскап Сергіева-Пасадскі і Дзмітраўскі Фама павітаў Свяцейшага ўладыку і паднёс Яго Свяцейшасці абраз прападобнага Сергія.

Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы звярнуўся да вернікаў з Першасвяціцельскім словам.

Затым Свяцейшы Патрыярх Кірыл прайшоў у Троіцкі сабор абіцелі, дзе пакланіўся пачэсным мошчам прападобнага Сергія. Свяцейшы ўладыка таксама пакланіўся святыням Ніканаўскага прыдзелу і Серапіёнавай палаты.

Свяцейшы ўладыка коратка пагутарыў з удзельнікамі міжнароднага з'езда «Садружнасць праваслаўнай моладзі», які праходзіць у Сергіевым Пасадзе ў гэтыя дні.

У Троннай зале Патрыяршых пакояў Лаўры Свяцейшы ўладыка ўручыў царкоўныя ўзнагароды архіерэям Рускай Праваслаўнай Царквы, якія адзначылі памятныя даты.

Па традыцыі святочныя архіерэйскія набажэнствы ў дзень памяці прападобнага Сергія Раданежскага здзяйсняліся ў храмах Свята-Троіцкай Сергіевай лаўры і Маскоўскіх духоўных школ.

У Сергіеўскім трапезным храме Бажэственную літургію ўзначаліў Мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Павел, Патрыяршы намеснік Маскоўскай мітраполіі; у Пакроўскім акадэмічным храме — Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; у храме прападобнага Іаана Лесьвічніка — мітрапаліт Валакаламскі Антоній, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату; у Чарнігаўскім скіце — Мітрапаліт Томскі і Асіноўскі Расціслаў.

 patriarchia.ru/Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok

Фотарэпартаж