Прыхаджане Свята-Троіцкага храма вёскі Салтанаўшчына дапамаглі прадуктамі маламаёмасным людзям

10 лютага 2021

top.jpg

Кожны год пасля збору ўраджаю прыхаджане храма Святой Жыццепачатнай Троіцы аграгарадка Салтанаўшчына Нясвіжскага раёна арганізуюць збор гародніны і садавіны для далейшай перадачы тым, хто мае патрэбу. Гэтая дабрачынная акцыя стала ўжо традыцыйнай і праводзіцца больш за дваццаць гадоў.

«Звычайна мы развозілі прадукты людзям, што жывуць у нястачы, на працягу восеньскіх месяцаў, але ў сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй было вырашана падоўжыць акцыю да лютага», – распавёў настаяцель Свята-Траецкага храма протаіерэй Алег Абрамовіч.

Прадукты атрымліваюць не толькі жыхары Нясвіжчыны, але і Мінска, Слуцка, Салігорска, Баранавічаў, Пухавіцкага раёна. Гэта шматдзетныя сем'і, сіроты, людзі з інваліднасцю.

У зборы і распаўсюджванні дапамогі таксама ўдзельнічаюць актывісты Праабражэнскага брацтва Нясвіжскага благачыння, духаўніком якога з'яўляецца настаяцель Свята-Троіцкага храма протаіерэй Алег Абрамовіч.

Слуцкая епархія / Church.by