Праблему прафілактыкі залежнасцяў абмеркаваў Кансультатыўны міжканфесійны савет пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў
03 лістапада 20172 лістапада 2017 года ў горадзе Мінску адбылося чарговае пасяджэнне Кансультатыўнага міжканфесійнага савета пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.
У прэзідыум пасяджэння ўвайшлі: Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Паўлавіч Гуляка; член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Бараннік Васіль Міхайлавіч; намеснік Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Алена Іванаўна Радчанка.
Ад Беларускай Праваслаўнай Царквы ў пасяджэнні прынялі ўдзел: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, кіраўнік Каардынацыйнага цэнтра БПЦ па супрацьдзеянню наркаманіі і алкагалізму ў гонар святога мучаніка Ваніфація протаіерэй Дыянісій Пясецкі, кіраўнік аддзела адукацыі і катэхізацыі Бабруйскай епархіі іераманах Андрэй (Васілюк).
Таксама ўдзел у пасяджэнні прынялі супрацоўнікі Апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, кіраўнікі і прадстаўнікі рэспубліканскіх рэлігійных аб'яднанняў.
На пасяджэнні былі разгледжаны актуальныя пытанні ўдзелу рэлігійных арганізацый у папярэджанні і пераадоленні алкагалізму і наркаманіі ў Рэспубліцы Беларусь. З дакладамі выступілі прадстаўнікі канфесій і міністэрстваў. Протаіерэй Дыянісій Пясецкі прадставіў даклад «Дзейнасць Беларускай Праваслаўнай Царквы па прафілактыцы і пераадоленні алкагольнай і наркатычнай залежнасцяў».
У завяршэнне ўдзельнікі пасяджэння абмяняліся думкамі з нагоды прафілактычнай і рэабілітацыйнай працы, якая праводзіцца ў Беларусі.