Прафесар Маскоўскай духоўнай акадэміі Аляксей Светазарскі прачытаў лекцыю ў Смілавічах

16 жніўня 2017

top.jpg

 

16 жніўня 2017 года па благаславенню епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна ў актавай зале Смілавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа прайшла лекцыя для свяшчэннікаў Барысаўскай епархіі і ўсіх жадаючых на тэму: «Памесны Сабор Рускай Праваслаўнай Царквы і кастрычніцкія падзеі 1917 года».

 

Лектарам выступіў намеснік старшыні Вучэбнага камітэта Рускай Праваслаўнай Царквы, загадчык кафедры царкоўнай гісторыі Маскоўскай духоўнай акадэміі, прафесар, кандыдат багаслоўя Аляксей Канстанцінавіч Светазарскі.

 

Па завяршэнні лекцыі Аляксей Канстанцінавіч адказаў на пытанні прысутных.

Барысаўская епархія / Church.by