Прафесар Маскоўскай духоўнай акадэміі прачытаў для духавенства Гродзенскай епархіі лекцыю аб сацыяльных поглядах прападобнага Іосіфа Волацкага
02 лютага 20172 лютага ў харавым класе прыходскага комплексу гродзенскага Пакроўскага кафедральнага сабора адбылася сустрэча духавенства епархіі з прафесарам Маскоўскай духоўнай акадэміі Уладзімірам Міхайлавічам Кірыліным.
Прафесар Кірылін — вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута сусветнай літаратуры імя М. Горкага Расійскай акадэміі навук, загадчык кафедры філалогіі, прафесар Маскоўскай праваслаўнай духоўнай акадэміі, прафесар кафедры царкоўнай гісторыі Стрэчанскай духоўнай семінарыі, прафесар кафедры журналістыкі Маскоўскага гуманітарнага універсітэта.
Уладзімір Міхайлавіч пазнаёміў святароў Гродзенскай епархіі з часткай сваёй навуковай працы, прысвечанай памяці прападобнага Іосіфа, ігумена Валакаламскага Успенскага манастыра.
Пасля таго, як настаяцель Пакроўскага сабора пратаіерэй Георгій Рой прадставіў госця прысутным, Уладзімір Міхайлавіч выступіў з дакладам «Сацыяльныя гледжанні прападобнага Іосіфа Волацкага».
Увечары гэтага ж дня прафесар сустрэнецца са слухачамі катэхізатарскіх курсаў імя архімандрыта Ляонція Віленскага пры Пакроўскім кафедральным саборы.