Прафесар Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі протаіерэй Георгій Мітрафанаў правёў дзве лекцыі ў Гродне

15 чэрвеня 2017

top.jpg

15 чэрвеня 2017 года па благаславенню архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія ў актавай зале царкоўна-прыхадскога комплексу Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна адбылася лекцыя прафесара Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі, кандыдата філасофскіх навук, доктара багаслоўя протаіерэя Георгія Мітрафанава.

Лекцыя была прысвечаная тэме «Руская Праваслаўная Царква паміж лютым і кастрычнікам 1917 года». Яе слухачамі былі клірыкі Гродзенскай епархіі.

Падчас свайго выступлення айцец Георгій закрануў тэмы прыняцця падзей 1917 года паўнатой Рускай Праваслаўнай Царквы і Сінодам у прыватнасці, распавёў пра наступствы адрачэння імператара Мікалая II, а таксама аб падрыхтоўцы і правядзенні Памеснага Сабора.

Па заканчэнні лекцыі высокі госць адказаў на пытанні слухачоў.

Аудыё >>

Аналагічную лекцыю протаіерэй Георгій Мітрафанаў правёў ў Упраўленні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці. 

Гродзенская епархія / Church.by