Пралайф-марафон «15 дзён у абарону жыцця» праходзіць у Гродне
16 мая 201714 мая 2017 года на пляцоўцы ля Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна пачаўся 4-ы дабрачынны марафон «15 дзён у абарону жыцця».
Малебен перад пачаткам марафону здзейсніў каардынатар Гродзенскай епархіі па пытаннях абароны мацярынства і сямейных каштоўнасцяў іерэй Аляксандр Гук у саслужэнні клірыка сабора іерэя Міхаіла Перца.
Арганізатары запрашаюць усіх неабыякавых на сумесную малітву аб абароне жыцця ненароджаных немаўлят і акцыю «Свечка памяці». Акцыя будзе праходзіць на пляцоўцы каля кафедральнага сабора з 14 мая па 1 чэрвеня, па суботах і нядзелях.
На працягу двух тыдняў мерапрыемствы пралайф-марафону пройдуць не толькі ў абласным цэнтры, але і ў іншых гарадах. Падрабязная праграма на сайце Гродзенскага цэнтра абароны жыцця і сям'і «Радзіма».