Рэгіянальны этап Ражджэственскіх чытанняў прайшоў у Тураўскай епархіі
02 лістапада 201727 кастрычніка 2017 года па благаславенню епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда у гарадах Мазыр і Калінкавічы прайшлі IV Тураўскія епархіяльныя адукацыйныя чытанні на тэму: «Маральныя каштоўнасці і будучыня чалавецтва».
Форум прайшоў у якасці рэгіянальнага этапу III Беларускіх Калядных адукацыйных чытанняў і XXVI Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў.
Адукацыйныя чытанні праводзіліся ў рамках праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой, а таксама праграмы супрацоўніцтва паміж упраўленнем адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта і Гомельскай і Тураўскай епархіямі на 2015-2020 гады.
Адкрыццё і пленарнае пасяджэнне IV Тураўскіх епархіяльных адукацыйных чытанняў адбылося ў Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя І. П. Шамякіна.
У пасяджэнні прымалі ўдзел: епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід; рэктар МДПУ імя І. П. Шамякіна, доктар біялагічных навук, прафесар Валянцін Васільевіч Валетаў; святары Тураўскай епархіі, кіраўнікі ўсіх епархіяльных аддзелаў і супрацоўнікі Тураўскага епархіяльнага ўпраўлення; кіраўнікі структурных падраздзяленняў і выкладчыкі Мазырскага ўніверсітэта; ваенны камісар Мазырскага, Нараўлянскага, Ельскага раёнаў палкоўнік Віталь Віктаравіч Кобраль; афіцэры Мазырскага пагранічнага атрада; супрацоўнікі Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускага Экзархату; прадстаўнікі аддзелаў адукацыі, спорту і турызму шэрагу райвыканкамаў Гомельскай вобласці; дырэктары, намеснікі дырэктараў, педагогі ўстаноў сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдне-спецыяльнай адукацыі, загадчыкі і выхавальнікі ўстаноў дашкольнай адукацыі горада Гомеля, горада Мазыра, Мазырскага, Калінкавіцкага, Лельчыцкага, Жыткавіцкага, Ельскага, Нараўлянскага, Брагінскага, Хойніцкага, Жлобінскага раёнаў Гомельскай вобласці, Вілейскага, Мядзельскага і Слуцкага раёнаў Мінскай вобласці, Камянецкага і Ляхавіцкага раёнаў Брэсцкай вобласці, а таксама прадстаўнікі Мазырскага дзяржаўнага музычнага каледжа, Мазырскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа, Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, Гомельскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, МБАУ «Гімназія № 1 горада Клінцы імя Ю. А. Гагарына» (Бранская вобласць, Расія).
З уступным словам да ўдзельнікаў Чытанняў звярнуўся рэктар МДПУ Валянцін Валетаў.
— Сярод прадстаўленых на чытаннях дакладаў значная частка прысвечана разгляду гісторыі Праваслаўя на беларускіх землях, а таксама актуалізацыі хрысціянскіх і маральных каштоўнасцяў у сучасным адукацыйным працэсе. Далучэнне да духоўных святынь народа дазволіць захаваць у гэтым пераемнасць у выхаванні і будзе садзейнічаць стабільнаму і паступальнаму развіццю грамадства ў будучыні, — адзначыў у прывітанні епіскап Леанід.
Праасвяшчэнны ўладыка таксама выказаў надзею на плённую працу адукацыйных чытанняў, заклікаў Божае благаславенне на шукальнікаў адказаў на пытанні, якія сёння ставіць перад намі рэчаіснасць, і пажадаў усім плёну і дапамогі Божай як у маючых адбыцца, так і ў наступных працах.
Ад імя начальніка ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама Сяргея Іванавіча Парошына да ўдзельнікаў і гасцей чытанняў звярнулася Таццяна Яўгенаўна Сяргеенка, начальнік вучэбна-метадычнага аддзела дашкольнай і пачатковай адукацыі ДУА «Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі».
Далей з пленарнымі дакладамі выступілі:
1. Сяргей Анатольевіч Юрыс, дэкан факультэта давузаўскай падрыхтоўкі і прафарыентацыі ГДТУ імя П. В. Сухога, кандыдат гістарычных навук, дацэнт (тэма даклада: «Хрысціянскія каштоўнасці ў выкладанні сацыяльна-гуманітарных дысцыплін»).
2. Лебедзеў Андрэй Дзмітрыевіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі ГДУ імя Ф. Скарыны (тэма даклада: «Становішча РКЦ на Мозыршчыне ў першай трэці ХХ стагоддзя»).
3. Станіслаў Аляксандравіч Чарапко, загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі ГДУ імя Ф. Скарыны, кандыдат гістарычных навук, дацэнт (тэма даклада: «Адраджэнне рэлігійнага жыцця ў Беларусі ў канцы ХХ — пачатку ХХІ стагоддзяў»).
Завяршылася пленарнае пасяджэнне выступленнем аркестра духавых інструментаў Мазырскага музычнага каледжа (кіраўнік — Дзмітрый Сяргеевіч Жук).
Далейшая работа чытанняў прайшла ў межах пяці секцый:
1. Дыялог навукі і рэлігіі: шляхі рэалізацыі.
2. Хрысціянскія каштоўнасці ў сучасным адукацыйным працэсе.
3. Каштоўнасныя арыентацыі сучаснай моладзі ва ўмовах глабалізаванага грамадства.
4. Гісторыя Праваслаўя на беларускіх землях.
5. Секцыя дашкольных устаноў адукацыі.
Секцыі праводзіліся на базе ДУА «Гімназія горада Калінкавічы».
Усяго для ўдзелу ў чытаннях было прадстаўлена каля 90 навуковых дакладаў.
Па заканчэнні работы секцый у актавай зале гімназіі адбылося падвядзенне вынікаў працы IV Тураўскіх епархіяльных адукацыйных чытанняў. Лепшыя работы былі ўзнагароджаны дыпломамі, якія ўручылі епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Калінкавіцкага райвыканкама Іна Віктараўна Губар.
Таксама епархіяльнымі узнагародамі былі ўганараваны педагогі, якія актыўна рупіліся ў справе духоўна-маральнага выхавання падрастаючага пакалення.