Рэктар Мінскай духоўнай акадэміі прыняў удзел у працы камісіі па абароне магістарскіх дысертацый Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры

21 чэрвеня 2017

top.jpg

15-16 чэрвеня 2017 года ў Маскве ў Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры прайшлі абароны магістарскіх дысертацый, падрыхтаваных студэнтамі, якія праходзілі навучанне па кірунку падрыхтоўкі 48.04.01 Тэалогія.

У рабоце выніковай экзаменацыйнай камісіі, якую ўзначаліў рэктар Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, прыняў удзел рэктар Мінскай духоўнай акадэміі, загадчык кафедры біблеістыкі Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры архімандрыт Сергій (Акімаў).

Да абароны было прадстаўлена 17 магістарскіх дысертацый.

Усе працы былі паспяхова абаронены.

МінДА / Church.by