Рэктар Мінскай духоўнай акадэміі прыняў удзел у пасяджэнні Міжведамаснай каардынацыйнай групы па выкладанню тэалогіі ў ВНУ

21 лістапада 2017

top.jpg

18 лістапада 2017 года ў Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры імя святых Кірыла і Мяфодзія адбылося чарговае пасяджэнне Міжведамаснай каардынацыйнай групы па выкладанню тэалогіі ў ВНУ. Пасяджэнне ўзначаліў старшыня Міжведамаснай каардынацыйнай групы, рэктар Агульнацаркоўнай аспірантуры, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату мітрапаліт Валакаламскі Іларыён.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі пытанне каардынацыі ўзаемадзеяння з Міністэрствам адукацыі і навукі Расійскай федэрацыі ў галіне прасоўвання тэалагічнай галіны і выкладання асноў рэлігійных культур у школах. Былі прыняты практычныя прапановы па павышэнню якасці супрацоўніцтва з дзяржаўнымі і царкоўнымі органамі кіравання адукацыяй.

У пасяджэнні прынялі ўдзел члены Міжведамаснай каардынацыйнай групы: старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі мітрапаліт Растоўскі і Новачаркаскі Меркурый; старшыня Вучэбнага камітэта Рускай Праваслаўнай Царквы, рэктар Маскоўскай духоўнай акадэміі архіепіскап Вярэйскі Яўгеній; рэктар Мінскай духоўнай акадэміі, загадчык кафедры біблеістыкі АЦАД архімандрыт Сергій (Акімаў); старшыня Федэральнага вучэбна-метадычнага аб'яднання па тэалогіі, рэктар Праваслаўнага Свята-Ціханаўскага гуманітарнага ўніверсітэта протаіерэй Уладзімір Вараб'ёў; старшыня Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ. У. Р. Лягойда; сакратар Міжведамаснай каардынацыйнай групы, прарэктар па навуковай рабоце Агульнацаркоўнай аспірантуры. Д. В. Шмонін, а таксама намеснік старшыні Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі ігумен Мітрафан (Шкурын); прарэктар па вучэбнай рабоце АЦАД іераманах Іаан (Капейкін); выканаўчы сакратар Міжрэлігійнага савета Расіі, сакратар Вучонага савета АЦАД іерэй Дзімітрый Сафонаў.

АЦАД / Church.by