Рэктар Мінскай духоўнай акадэміі прыняў удзел у пасяджэнні Сінадальнай біблейска-багаслоўскай камісіі Рускай Праваслаўнай Царквы

13 лістапада 2017

top.jpg

13 лістапада 2017 года ў Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры імя святых Кірыла і Мяфодзія пад старшынствам мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна адбылося пленарнае пасяджэнне Сінадальнай біблейска-багаслоўскай камісіі (СББК) Рускай Праваслаўнай Царквы.

Члены камісіі абмеркавалі вынікі работы па аналізе дакументаў Сабора дзесяці Памесных Праваслаўных Цэркваў, які прайшоў 18-27 чэрвеня 2016 года на востраве Крыт. Прыняты Камісіяй на пасяджэнні тэкст заключэння будзе накіраваны Свяцейшаму Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу.

У ходзе пасяджэння сакратар СББК А. В. Шышкоў праінфармаваў членаў Камісіі аб водгуках, якія паступілі на апублікаваны для агульнацаркоўнага абмеркавання праект Катэхізіса. Тэрмін падачы водгукаў завяршыўся 1 лістапада. Усяго ў сакратарыят Сінадальнай біблейска-багаслоўскай камісіі паступіла 136 водгукаў ад архіерэяў, клірыкаў і міран Рускай Праваслаўнай Царквы. Сакратарыят СББК прыступіў да аналізу водгукаў.

Служба камунікацыі АЗЦС / Church.by