-
30 студзеня 2019
Важны кірунак ХХVII Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў «Моладзь: свабода і адказнасць» быў прысвечаны тэме «Старажытныя манаскія традыцыі ў умовах сучаснасці». Манаскі форум, які традыцыйна арганізуецца Сінадальным аддзелам па манастырах і манаству Рускай Праваслаўнай Царквы, прайшоў 28-29 студзеня ў Маскве.
падрабязна » -
30 студзеня 2019
28 студзеня ў Зале царкоўных сабораў Храма Хрыста Спасіцеля ў Маскве ў рамках Калядных чытанняў адбылася Міжнародная канферэнцыя «Перспектывы і магчымасці развіцця Усецаркоўнага праваслаўнага моладзевага руху (УПМР)».
падрабязна » -
Старшыня Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню БПЦ прыняў удзел у Міжнародных Калядных чытаннях
29 студзеня 201928 студзеня старшыня Сінадальнага аддзела па турэмным служэнні Беларускай Праваслаўнай Царквы свяшчэннік Георгій Лапухоў прыняў удзел у працы XXVII Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў у рамках секцыі «Турэмнае служэнне».
падрабязна » -
29 студзеня 2019
У храме святой велікамучаніцы Ірыны ў Пакроўскім горада Масквы ў рамках XXVII міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў адбылося пасяджэнне секцыі «Кампаналогія і званарскае майстэрства». У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі навукі і мастацтва, выкладчыкі навучальных цэнтраў для званароў. Канферэнцыя сабрала ўдзельнікаў з Масквы, Мінска, Разані, Варонежа, Новасібірска і іншых гарадоў.
падрабязна » -
Архіепіскап Люблінскі Авель: Раскол можна пераадолець толькі праз пакаянне
24 студзеня 2019Адбыўся візіт архіепіскапа Люблінскага і Холмскага Авеля (Польская Праваслаўная Царква) ва Украіну. Па заканчэнні архіерэйскага богаслужэння ў Пакроўскім кафедральным саборы Барыспаля ўладыка выказаў падтрымку Блажэннейшаму мітрапаліту Ануфрыю і кананічнай Украінскай Праваслаўнай Царкве.
падрабязна » -
06 студзеня 2019
Адказваючы на ліст Патрыярха Канстанцінопальскага Варфаламея, прысвечаны яго намерам даць аўтакефалію Праваслаўнай Царкве ў украінскай дзяржаве, Блажэннейшы Патрыярх Вялікай Антыяхіі і ўсяго Усходу Іаан Х падкрэсліў, што гэтыя падзеі выклікаюць непакой, таму што ў гэтай сітуацыі не было прынята пад увагу меркаванне Памесных Праваслаўных Цэркваў.
падрабязна » -
05 студзеня 2019
У пасланні ў адказ Свяцейшаму Патрыярху Канстанцінопальскаму Варфаламею Блажэннейшы Мітрапаліт Варшаўскі і ўсёй Польшчы Сава выклаў пазіцыю Польскай Праваслаўнай Царквы па царкоўнай сытуацыі на Украіне.
падрабязна » -
05 студзеня 2019
У Калядным пасланні, падпісаным Свяцейшым Патрыярхам Сербскім Ірынеем і ўсімі іерархамі Сербскай Праваслаўнай Царквы, выказана заклапочанасць у сувязі з трагічнымі наступствамі ўмяшання нацыяналістычна настроеных палітыкаў ва ўнутранае жыццё Праваслаўнай Царквы — перш за ўсё, у Македоніі, Чарнагорыі і на Украіне.
падрабязна » -
«Бацюшкам года — 2018» стаў свяшчэннік з Гомеля
01 студзеня 2019Падведзены вынікі конкурсу «Бацюшка года — 2018», праведзенага на тэрыторыі краін СНД. У гэтым годзе перамогу ў конкурсе атрымаў настаяцель храма Праабражэння Гасподняга горада Гомеля протаіерэй Алег Кастрама. Святар узначальвае інфармацыйны аддзел Гомельскай епархіі. У гэтай якасці ён удзельнічаў у грантавым конкурсе «Праваслаўная ініцыятыва» ў 2012 годзе, стаўшы адным з пераможцаў з праектам «Тэлеканал "Праваслаўны Гомель"».
падрабязна » -
31 снежня 2018
У адказ на ліст Свяцейшага Патрыярха Канстанцінопальскага Варфаламея, у якім ён паведамляў аб «аднаўленні ў сане» ўкраінскіх раскольнікаў і «адмене дзеяння» дакумента аб перадачы Кіеўскай мітраполіі ў юрысдыкцыю Маскоўскага Патрыярхату, які мае больш чым трохсотгадовую гісторыю, аб правядзенні ў Кіеве «памеснага сабора» прынятых у зносіны некананічных супольнасцяў, а таксама аб намеры ў бліжэйшыя дні даць заснаванай на гэтым сходзе структуры «аўтакефалію», Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл накіраваў пасланне, у якім выказаў глыбокі боль, здзіўленне і абурэнне ў сувязі з антыкананічнымі дзеяннямі Канстанцінопальскага Патрыярхату.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прыняў удзел у апошнім у 2018 годзе пасяджэнні Свяшчэннага Сінода
28 снежня 2018Свяшчэнны Сінод прыняў рашэнні па важных напрамках царкоўнага жыцця і зацвердзіў шэраг дакументаў, у тым ліку журналы Сінода Беларускага Экзархату ад 11 снежня 2018 года (журнал № 120).
падрабязна » -
27 снежня 2018
Удзельнікі агульных сходаў Барысаўскай, Маладзечанскай, Слуцкай епархій аднагалосна падтрымалі рашэнні свяшчэннаначалля аб прызнанні немагчымым далейшага знаходжання ў еўхарыстычнай зносінах з Канстанцінопальскім Патрыярхатам і выказалі брацкую падтрымку Блажэннейшаму мітрапаліту Кіеўскаму і ўсяе Украіны Ануфрыю і ўсім верным дзецям Украінскай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён: Разважанні ў дзень «Аб'яднальнага сабора»
15 снежня 2018На партале «Іісус» апублікаваны каментарый старшыні Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна, прысвечаны так званаму аб'яднальнаму сабору ў Кіеве.
падрабязна » -
У Мінску малітоўна адзначылі Дзень тэзаімянінаў мітрапаліта Філарэта
14 снежня 201814 снежня, у дзень памяці святога праведнага Філарэта Міласцівага — дзень тэзаімянінаў мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых была здзейснена святочная Бажэственная літургія.
падрабязна » -
У Бабруйскай епархіі адбыліся рэгіянальныя Калядныя чытанні
13 снежня 201812 снежня па благаславенню епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма ў горадзе Бабруйску прайшлі IV рэгіянальныя Калядныя адукацыйныя чытанні «Моладзь: свабода і адказнасць».
падрабязна »