З 1 па 12 верасня ў Мазыры будзе знаходзіцца Юравіцкая ікона Божай Маці
29 жніўня 2017Па благаславенню епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда з Юравіцкага мужчынскага манастыра Нараджэння Багародзіцы ў кафедральны сабор святога Архангела Міхаіла ў горадзе Мазыры будзе прынесена адна з галоўных святынь Палескага краю — ікона Божай Маці, іменаваная «Юравіцкая-Міласэрная».
Прыбыццё святога абраза чакаецца ў пятніцу 1 верасня 2017 года ў 16:00.
Пасля ўрачыстай сустрэчы іконы адбудзецца малебен з акафістам Прасвятой Багародзіцы.
Юравіцкая ікона Божай Маці будзе знаходзіцца ў кафедральным саборы Архангела Міхаіла да 12 верасня 2017 года.
Пакланіцца святыні можна будзе штодня з 07:30 да 19:30.
Даведкі па тэлефоне: 8 (0236) 32 93 79.