З 18 па 26 жніўня пройдзе штогадовы Усебеларускі хрэсны ход «Жыровічы-Мінск», прымеркаваны да 40-годдзя ўстанаўлення святкавання Сабора Беларускіх святых
17 жніўня 2024З 18 па 26 жніўня 2024 года па благаславенню Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, пройдзе штогадовы Усебеларускі хрэсны ход «Жыровічы – Мінск». У гэтым годзе ён прымеркаваны да 40-годдзя ўстанаўлення святкавання Сабора Беларускіх святых. Па ўсім шляху руху хрэсны ход будуць суправаджаць святыні: каўчэг з часцінкай мошчаў святога апостала Андрэя Першазванага, шануемая копія цудатворнага абраза Божай Маці «Жыровіцкі» і спіс цудатворнага абраза Божай Маці «Мінскі».
Малітоўнае шэсце пачнецца са Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра і завершыцца ў Мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы ў дзень Мінскай іконы Божай Маці. За 9 дзён паломнікі пройдуць 250 кіламетраў. Іх маршрут будзе пралягаць праз 4 епархіі і 21 храм. Да ўдзелу ў шэсці запрашаюцца ўсе жадаючыя. Далучыцца да хрэснага ходу можна будзе на любым адрэзку шляху.
Маршрут хрэснага хода
1 дзень.18 жніўня. Нядзеля. 26 км.
Аг. Жыровічы, Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці (Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр) ранняя Бажэственная літургія ў 06:30, малебен на пачатак хрэснага ходу, выхад у 09:00. У 12:00 - г. Слонім, вул. Чырвонаармейская (Троіцкі сабор). У 13:00 Слонімскі Благавешчанскі жаночы манастыр, абед, выхад у 15:00. У 19:00 аг. Дзераўная, Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці (Троіцкі храм), вячэра, начлег.
2 дзень. 19 жніўня. Панядзелак. 23 км. Праабражэнне Гасподняе
Аг. Дзераўная. У 05:30 Бажэственная літургія, выхад у 07:30. У 09:30 в. Высоцк (храм св. Мікалая Цудатворца), сняданак. У 12:15 адміністрацыйная мяжа Гродзенскай і Брэсцкай абласцей, у 16:00 - в. Моўчадзь, Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці (Петрапаўлаўская царква), вячэра, начлег.
3 дзень. 20 жніўня. Аўторак. 26 км.
в. Моўчадзь. У 05:30 Бажэственная Літургія, выхад у 07:30. У 11:40 в. Жалезніца, паклонны крыж, абед, паніхіда, выхад у 14:00. У 17:00 г. п. Гарадзішча Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці (Крыжаўздзвіжанская царква), вячэра, начлег.
4 дзень. 21 жніўня. Серада. 40,5 км.
г. п. Гарадзішча. У 04:00 Бажэственная Літургія, выхад у 06:00. У 08:10 аг. Серафіма Сароўскага) – 09:30 адміністрацыйная мяжа Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. У 10:35 аг. Цырын Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці (храм Архангела Міхаіла), абед, выхад у 12:35. У 15:45 в.Любанічы (Успенскі храм). У 20:00 г. п. Карэлічы Гродзенскай вобласці (Петрапаўлаўскі храм), вячэра, начлег.
5 дзень. 22 жніўня. Чацвер. 36 км.
Г. п. Карэлічы. У 05:00 Бажэственная літургія, выхад у 07:00. У 09:40 аг. Шчорсы, Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці (храм Дзімітрыя Салунскага), сняданак, выхад. У 11:00 - Налібоцкая пушча, у 14:20 адміністрацыйная мяжа Гродзенскай і Мінскай абласцей, возера Кромань, абед, выхад у 16:20. У 20.00 аг. Налібокі Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці (храм Архангела Міхаіла), вячэра, начлег.
6 дзень. 23 жніўня. Пятніца. 26 км.
Аг. Налібокі. У 05:00 Бажэственная літургія, выхад. У 07:00 - в.Рудня Пільнянская, у 10:50 в. Пятрылавічы Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці, абед, паніхіда, выхад у 13:20. У 17:30 г. п. Івянец, Валожынскага раёна Мінскай вобласці (Свята-Еўфрасіннеўская царква), вячэра, начлег.
7 дзень. 24 жніўня. Субота. 27 км.
Г. п. Івянец. У 05:00 Бажэственная літургія, выхад у 07:00. У 11:00 в.Кіявец Валожынскага раёна Мінскай вобласці (Троіцкі храм), абед, выхад у 13:00. У 17:30 аг. Ракаў Валожынскага раёна Мінскай вобласці (Царква Праабражэння Гасподняга), вячэра, начлег.
8 дзень. 25 жніўня. Нядзеля. 36 км.
Аг. Ракаў. У 04:00 Бажэственная літургія, выхад у 06 00. У 07:10 в. Аксакаўшчына (храм «Радасць і Суцяшэнне»), у 12:30 г. Заслаўе Мінскай вобласці (сабор Праабражэння Гасподняга), абед, выхад у 14:30. У 18:30 аг. Ждановічы, Мінскага раёна Мінскай вобласці (Узнясенская царква), вячэра, начлег.
9 дзень. 26 жніўня. Панядзелак. 10 км. Дзень Мінскай іконы Божай Маці.
Аг. Ждановічы (Узнясенская царква). У 06:30 малебен, выхад у 07:00. У 08:10 Пакроўскі храм (г. Мінск, пр. Пераможцаў, 82), збор удзельнікаў апошняга дня, выхад у 08:25. У 09:45 – Свята-Духаў кафедральны сабор (г. Мінск, вул. Кірыла і Мяфодзія, 3). Святочная саборная Бажэственная літургія.
Успаміны ўдзельнікаў хрэснага ходу 2023 года
Спампаваць памятку хрэснаходца
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,