Сёмыя Іеранімаўскія чытанні прайшлі ў Мінскай духоўнай акадэміі
11 снежня 201711 снежня 2017 года ў Мінскай духоўнай акадэміі прайшлі Сёмыя Іеранімаўскія чытанні — навуковая канферэнцыя даследчыкаў Свяшчэннага Пісання Старога і Новага Запавету, арганізаваная Агульнацаркоўнай аспірантурай і дактарантурай, Мінскай духоўнай акадэміяй і біблейскім часопісам «Скрыжалі».
У 2017 годзе Іеранімаўскія чытанні праходзяць у Маскве ў Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры і ў Мінскай духоўнай акадэміі. У працы мінскай секцыі чытанняў, у якую ўваходзяць тры пасяджэнні, прынялі ўдзел беларускія і рускія біблеісты, выкладчыкі Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры, Мінскай духоўнай акадэміі, Кастрамской духоўнай семінарыі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, клірыкі беларускіх храмаў і манастыроў, прадстаўнікі Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла», магістранты і аспіранты Мінскай духоўнай акадэміі.
У пачатку пасяджэння выступіў арганізатар канферэнцыі архімандрыт Сергій (Акімаў), рэктар Мінскай духоўнай акадэміі, загадчык кафедры біблеістыкі Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры, які прадставіў 14 выпуск біблейскага часопіса «Скрыжалі» і шэраг новых выданняў па біблеістыцы на рускай мове.
У дакладах удзельнікаў канферэнцыі закраналіся праблемы вывучэння Свяшчэннага Пісання, пытанні біблейскай экзэгетыкі, тэалогіі, археалогіі, біблейскіх перакладаў. Кіраўнікамі секцыі выступілі архімандрыт Сергій (Акімаў), протаіерэй Аляксей Васін, кандыдат багаслоўя, дацэнт Мінскай духоўнай акадэміі і Галіна Веніямінаўна Сініла, кандыдат філалагічных навук, прафесар кафедры культуралогіі факультэта сацыякультурных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
На канферэнцыі прагучалі наступныя даклады:
Першае пасяджэнне (выступленні магістрантаў)
- ЖУК Андрэй Мікалаевіч, студэнт 2 курса магістратуры Мінскай духоўнай акадэміі. «Здабыццё Бажэственнага благаславення як верагодны сэнс жыцця чалавека паводле вучэння Свяшчэннага Пісання Старога Запавету»;
- КАВАЛЁЎ Пётр Анатольевіч, дыякан, студэнт 2 курса магістратуры Мінскай духоўнай акадэміі. «Сучасная навуковая крытыка Стэлы з Тэль-Дана»;
- КАЗЛОЎСКІ Дзмітрый Васільевіч, студэнт 2 курса магістратуры Мінскай духоўнай акадэміі. «Паняцце аб Царкве Хрыстовай у прароцкіх кнігах Старога Запавету»;
- МАСОЛ Андрэй Аляксандравіч, дыякан, студэнт 2 курса магістратуры Мінскай духоўнай акадэміі. «Параўнальны аналіз становішча жанчыны у язычніцкім грамадстве і грамадстве іудзейскім часоў Старога Запавету»;
- ШКУЛЕПА Іван Фаміч, студэнт 2 курса магістратуры Мінскай духоўнай акадэміі. «Археалагічныя помнікі Ізраільскага царства VIII стагоддзя да Н. Х.»;
- КАМЯНКОЎ Іван Антонавіч, студэнт 1 курса магістратуры Мінскай духоўнай акадэміі. «Прароцкія школы Старога Запавету і іх значэнне»;
Другое пасяджэнне (пасля абеду)
- СЕРГІЙ (Акімаў), архімандрыт, доктар багаслоўя, прафесар, рэктар Мінскай духоўнай акадэміі, загадчык кафедры біблеістыкі АЦАД. «Пытанні біблеістыкі на Памесным Саборы 1917-1918 гадоў у кантэксце сучасных праблем царкоўнай навукі»;
- Аляксій ВАСІН, протаіерэй, кандыдат багаслоўя, дацэнт кафедры біблеістыкі і багаслоўя Мінскай духоўнай акадэміі. «Чарльз Гадан Сперджэн і гамілетычная экзэгеза 109 Псалма»;
- СІНІЛА Галіна Веніямінаўна, кандыдат філалагічных навук, прафесар кафедры культуралогіі факультэта сацыякультурных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. «Жанр пералажэння Псалма ў паэзіі Андрэаса Грыфіуса»;
- АНДРЫЯНАЎ Георгій, іерэй, кандыдат багаслоўя, рэктар Кастрамской духоўнай семінарыі. «Вобраз Прамудрасці ў біблейскай Кнізе Прытчаў Саламонавых»;
- БОЙКА Аляксандр Уладзіміравіч, іерэй, магістр багаслоўя, клірык храма святой праведнай Сафіі Слуцкай горада Мінска. «Сувязь літаратуры мудрасці з агульным кантэкстам старазапаветнага багаслоўя»;
- ЦЫБУЛЬСКІ Аляксандр Тадэвушавіч, магістр багаслоўя, аспірант 1 года навучання Мінскай духоўнай акадэміі. «Старажытнаегіпецкае «Павучанне Аменямопе» і біблейская Кніга Прытчаў Саламонавых»;
Трэцяе пасяджэнне (пасля кава-паўзы)
- САМКОЎ Міхаіл, іерэй, старшы выкладчык кафедры біблеістыкі Мінскай духоўнай акадэміі. «Тыпалогія старажытных біблейскіх перакладаў: да пастаноўкі праблемы»;
- НІКАДЗІМ (Генералаў), архімандрыт, кандыдат багаслоўя, клірык Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра горада Полацка. «Экзэгетычны аналіз выслоўяў Гасподніх у псалмах як сведчанняў Адкравення аб выратаванні»;
- БАЎКУНОВІЧ Дзмітрый Васільевіч, магістр багаслоўя, аспірант 1 года навучання Мінскай духоўнай акадэміі. «102 псалом і яго экзэгеза»;
- РАГАЛЬСКІ Святаслаў, іерэй, кандыдат багаслоўя, Інстытут тэалогіі БДУ, Старшыня Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла». «Вобраз двух сведак у кнізе Апакаліпсіс Іаана Багаслова (Апак. 11)»;
- АЎЧАРОЎ Аляксандр Аляксандравіч, магістр багаслоўя, аспірант 1 года навучання Мінскай духоўнай акадэміі. «Тэрмін Логас у апостала Іаана Багаслова і ў грэчаскай філасофіі»;
- ЧАРАПЕННІКАЎ Цімафей Рыгоравіч, іерэй, магістр багаслоўя, аспірант 1 года навучання Мінскай духоўнай акадэміі. «Праблема матэрыяльнага забеспячэння Царквы ў Пасланнях апостала Паўла да Карынфянаў».