Сінадальны аддзел па справах моладзі РПЦ праводзіць акцыю «Віфлеемскі агонь: святло міру і сяброўства»

22 снежня 2021

top.jpg

25 снежня 2021 года з Мінска ў Маскву даставяць Віфлеемскі агонь, запалены ад лампады ў базіліцы Ражджаства Хрыстова ў Віфлееме.

У Маскве ўрачыстая цырымонія перадачы Віфлеемскага агню адбудзецца 25 снежня, у дзень памяці свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага, ва Успенскім храме Круціцкага Патрыяршага падвор'я пасля Бажэственнай літургіі, якую ўзначаліць старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі Рускай Праваслаўнай Царквы, старшыня праўлення Брацтва праваслаўных следапытаў епіскап Істрынскі Серафім, паведамляе сайт Сінадальнага аддзела.

Для скаўтаў-«захавальнікаў агню», якія прыязджаюць за Віфлеемскім агнём з іншых гарадоў, адбудзецца малебен у гонар прыбыцця Віфлеемскага агню ў Расію. Набажэнства будзе здзейснена на Круціцкім Патрыяршым падвор'і 25 снежня ў 12:00. Па заканчэнні богаслужэння адбудзецца сяброўская гутарка і чаяванне прадстаўнікоў усіх дэлегацый з абмеркаваннем далейшых шляхоў перадачы Віфлеемскага агню.

***

Акцыя «Віфлеемскі агонь: святло міру і сяброўства» — сацыяльна накіраваная міжнародная Калядная акцыя, прыдуманая і ажыццёўленая следапытамі, скаўтамі, дзецьмі і падлеткамі Еўропы і Расіі. У рамках акцыі кожны год агонь, запалены ад лампады ў базіліцы Ражджаства Хрыстова ў Віфлееме, па эстафеце пераносяць у адмысловых лямпах па ўсёй Еўропе.

Сёлета Віфлеемскі агонь будзе прывезены праваслаўнымі следапытамі з Мінска.

Атрымаўшы Віфлеемскі агонь, следапыт захоўвае агонь да Ражджаства Хрыстова ў сябе дома. З Калядным агнём можна прыйсці не толькі ў храм, але і да тых, хто мае патрэбу ў радасці зносін, у дапамозе. Таксама можна наведаць па дамоўленасці дзіцячы дом або дом састарэлых.

Акцыя праходзіць па благаславенню епіскапа Істрынскага Серафіма. Яе арганізатары — Сінадальны аддзел па справах моладзі Рускай Праваслаўнай Царквы, міжрэгіянальная дзіцячая асобасна развіваючая грамадская арганізацыя «Брацтва праваслаўных следапытаў», арганізацыя расійскіх юных разведчыкаў, рускі саюз скаўтаў, Нацыянальная арганізацыя расійскіх скаўтаў-разведчыкаў.

pravoslavmolodezh.ru/Сhurch.by