Салодкі стол для актыўных парафіянак быў зладжаны ў Георгіеўскім храме Гомеля

23 красавіка 2018

top.jpg

У трэцюю Нядзелю пасля Вялікадня Праваслаўная Царква шануе памяць святых жанчын-міраносіц. У народзе гэтае свята лічаць праваслаўным жаночым днём.

У храме велікамучаніка Георгія Перамаганосца горада Гомеля па заканчэнні Бажэственнай літургіі настаяцель прыхода протаіерэй Дзімітрый Ганчароў павіншаваў усіх жанчын са святам і ўручыў кожнай салодкі падарунак.

Для жанчын, якія актыўна ўдзельнічаюць у жыцці парафіі, быў арганізаваны салодкі стол і падрыхтаваны падарункі ад настаяцеля.

Гомельская епархія / Church.by