Слонімскія кадэты даведаліся аб жыцці прападобнамучаніка Серафіма Жыровіцкага
24 чэрвеня 202023 чэрвеня выхаванцы Слонімскага кадэцкага корпуса (СШ № 9), выхавальнікі і духаўнік святар Вадзім Пятліцкі здзейснілі велапрабег па Слонімскім раёне, прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Удзельнікі прабегу пабывалі ў аграгарадку Жыровічы, дзе святар Генадзь Логін здзейсніў ліцію аб загінуўшых воінах.
Ля помніка прападобнамучаніку Серафіму Жыровіцкаму кадэты даведаліся пра жыццё святога, яго духоўна-асветніцкую дзейнасць у гады вайны.
Таксама ўдзельнікі велапрабегу наведалі вёску Акунінава. Тут знаходзіцца брацкая магіла, у якой пахаваны 299 расстраляных нацыстамі жыхароў вёскі.
Наведалі кадэты і храм свяціцеля Гурыя Казанскага ў вёсцы Партызанаўка. Бібліятэкар Ала Канановіч распавяла аб гэтай мясцовасці і аб размешчаных тут воінскіх пахаваннях, а парафіяне зладзілі для хлопцаў і дзяўчат трапезу.
Велапрабег склаў 50 км.