Спачуванне Патрыяршага Экзарха ў сувязі са смерцю протаіерэя Дзімітрыя Веташкіна
09 лютага 2021
Родным і блізкім памерлага
протаіерэя Дзімітрыя Акімавіча ВЕТАШКІНА
кліру, працаўнікам і прыхаджанам
храма Узнясення Гасподняга
аграгарадка Ждановічы Мінскага раёна
Дарагая ў Госпадзе Ніна Барысаўна!
Дарагія айцы, браты і сёстры!
З пачуццём глыбокага смутку я ўспрыняў вестку аб смерці протаіерэя Дзімітрыя, дзейнага клірыка Мінскай епархіі. Выказваю свае шчырыя спачуванні ў сувязі са стратай родным, блізкім, кліру, парафіяльным работнікам і ўсім, хто асабіста ведаў новаспачылага.
З юнацкіх гадоў спачылы актыўна ўдзельнічаў у царкоўным жыцці на розных послухах: панамаром, чытальнікам, поварам у прыходзе храма ў гонар іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць». Па закліку Госпада прыняў рукапалажэнне і выконваў дыяканскае і святарскае служэнне ў Свята-Духавым кафедральным саборы.
Руплівай працай айцец Дзімітрый унёс сваю лепту ў адраджэнне духоўнага жыцця ў Беларусі. Дзякуючы поўнай самааддачы бацюшка добраўпарадкаваў царкоўнае жыццё пасёлка Ждановічы. Стараннямі айца Дзімітрыя была арганізавана абшчына з духоўным цэнтрам, які ўключаў бібліятэку, нядзельную школу, капліцу пры санаторыі «Крыніца». Апошнія 15 гадоў яго зямнога шляху былі цалкам прысвечаны будаўніцтву аднаго з найпрыгажэйшых храмаў епархіі - храма Узнясення Гасподняга.
За час дбайнага служэння Маці-Царкве сваёй адданасцю, дабрынёй і спагадлівасцю айцец Дзімітрый набыў сабе аўтарытэт, любоў і павагу кліру і прыхаджан. Людзі цягнуліся да яго і гарэлі справамі, ініцыяванымі любячым пастырам. Кожны, хто звяртаўся да айца Дзімітрыя, знаходзіў у яго дапамогу і суцяшэнне.
Перажываючы заўчасны па чалавечых мерках скон спачылага, будзем узносіць нашы малітвы аб упакаенні душы дарагога пастыра ў Нябесных мясцінах, у селішчах праведных, працягнем яго добрыя справы, ажыццявім добрыя намеры. Смутак пераадолеем верай у жыццё вечнае і спадзяваннем, што Міласэрны Гасподзь паглядзіць на стараннасць свайго памералага служыцеля і ўчыніць новаспачыламу протаіерэю Дзімітрыю вечную памяць!
+ Веніямін
мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі
7 лютага 2021 г.