Адбылася сустрэча мітрапаліта Веніяміна і архіепіскапа Сафронія з новым губернатарам Магілёўскай вобласці

22 снежня 2021

top.jpg

21 снежня 2021 года ў Магілёве адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і архіепіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія з новым кіраўніком Магілёўскай вобласці, старшынёй абласнога выканаўчага камітэта Анатолем Міхайлавічам Ісачанкам.

На сустрэчы прысутнічалі старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Міхайлавіч Цумараў і намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка.

Падчас гутаркі мітрапаліт Веніямін, архіепіскап Сафроній і кіраўнікі адміністрацыі Магілёўскай вобласці абмеркавалі тэмы звязаныя з развіццём супрацоўніцтва ў рэгіёне, а таксама стварэннем Апякунскага савета пры Магілёўскай епархіі.

Напрыканцы сустрэчы архіерэі павіншавалі Анатоля Міхайлавіча з прызначэннем на пасаду губернатара Магілёўскай вобласці і ўручылі яму памятныя падарункі.

Магілёўская епархія/Church.by