Адбылася 17-я Нарада праваслаўных сектазнаўцаў Беларусі
15 снежня 201714 снежня 2017 года ў Мінскай духоўнай акадэміі прайшла XVII Нарада праваслаўных сектазнаўцаў Беларусі.
У нарадзе прынялі ўдзел прадстаўнікі трынаццаці епархій Беларускай Праваслаўнай Царквы. У якасці адмысловага госця нарады з дакладам на тэму «Рэлігія, палітыка і сектанцтва ў В'етнаме» выступіў Уладзімір Мікалаевіч Колатаў, доктар гістарычных навук, прафесар, загадчык кафедры гісторыі краін Далёкага Усходу Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта, дырэктар Інстытута Хо Шы Міна пры СПбДУ.
На сустрэчы абмяркоўваліся вынікі праведзенай работы ў 2017 годзе і планы на 2018 год.