Адбылося адпяванне новаспачылага протаіерэя Іаана Місеюка — найстарэйшага клірыка Беларускай Праваслаўнай Царквы
02 сакавіка 20181 сакавіка 2018 года епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін здзейсніў адпяванне ганаровага настаяцеля кафедральнага сабора Уваскрасення Хрыстовага горада Барысава мітрафорнага протаіерэя Іаана Місеюка, ояки адышоў да Госпада 27 лютага на 95-м годзе жыцця.
Адпяванне адбылося ў кафедральным саборы Уваскрасення Хрыстовага. Яго Праасвяшчэнству саслужылі: ключнік кафедральнага сабора протаіерэй Павел Яцуковіч, благачынныя царкоўных акруг Барысаўскай епархіі, святары епархіі і Беларускага Экзархату.
За богаслужэннем малілася выконваючая абавязкі ігуменні жаночага манастыра ў гонар святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай вёскі Барань Барысаўскага раёна інакіня Іна (Сушкевіч) з сёстрамі манастыра.
Заўпакойныя песнапенні выканаў хор кафедральнага сабора пад кіраваннем протадыякана Міхаіла Сідарава.
На богаслужэнні прысутнічалі: старшыня Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта Генадзь Іванавіч Дзенгалёў, старшыня Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў Пётр Віктаравіч Навіцкі, кіраўнікі прадпрыемстваў рэгіёну.
Перад пачаткам адпявання епіскап Веніямін звярнуўся да прысутных са словам, у якім адзначыў заслугі спачылага святара.
Па заканчэнні богаслужэння труну з целам новаспачылага протаіерэя абнеслі вакол кафедральнага сабора, пасля чаго жалобная працэсія накіравалася да помніка заснавальніку горада Барысава — князю Барысу. Айцец Іаан быў пахаваны на агульных гарадскіх могілках, дзе епіскапам Веніямінам была здзейснена памінальная ліція.
Спачуванне правячаму архіерэю Барысаўскай епархіі, родным і блізкім памерлага пастыра выказаў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
«Усё сваё доўгае жыццё протаіерэй Іаан Місеюк прысвяціў служэнню Госпаду Іісусу Хрысту і Яго Святой Царкве. Ён належаў да ліку святароў, якія неслі свой пастырскі крыж у часы бязбожнага ліхалецця, спазналі нягоды прыгнёту за веру і актыўна ўдзельнічалі ў адраджэнні царкоўнага жыцця. Сабратам-пастырам і народу Божаму айцец Іаан паказаў узор любові да храма і богаслужэння, прыклад стойкасці, мужнасці, цярпення і вернасці свайму пакліканню», — гаворыцца ў спачуванні ўладыкі Экзарха.