Адбылося адпяванне протаіерэя Андрэя Гараніна
13 красавіка 201713 красавіка, у Вялікі Чацвер, у Спаса-Праабражэнскім храме Астрашыцкага Гарадка адбылося адпяванне клірыка прыхода храма Святой Жыццепачатнай Тройцы ў Бараўлянах протаіерэя Андрэя Гараніна.
Чын адпявання па благаславенні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адслужыў настаяцель прыхода храма Святой Тройцы вёскі Бараўляны, благачынны 3-й Мінскай раённай акругі протаіерэй Андрэй Круцялёў у саслужэнні настаяцеля прыхода храма Праабражэння Гасподняга ў Астрашыцкім Гарадку протаіерэя Сергія Нагіх і духавенства благачыння.
Мітрапаліт Павел кліру, выказаў словы спачування кліру, прыхаджанам, родным і блізкім спычалага.
Протаіерэй Андрэй Гаранін адышоў да Госпада 12 красавіка, у Вялікую Сераду, на 61-м годзе жыцця. Быў рукапаложаны ў свяшчэнны сан мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам у 1985 годзе. Больш за 20 гадоў нёс служэнне настаяцеля Спаса-Праабражэнскага храма ў Астрашыцкім Гарадку.