Адбылося першае ў 2017 годзе пасяджэнне Архіерэйскай рады Мінскай мітраполіі

17 лютага 2017

top.jpg

17 лютага 2017 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылося чарговае пасяджэнне Архіерэйскай рады Мінскай мітраполіі.

У пасяджэнні прынялі ўдзел: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, галава Мінскай мітраполіі; епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін; епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел; епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній. Прысутнічалі таксама: архімандрыт Сергій (Брыч), кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі, і протаіерэй Андрэй Волкаў, сакратар Мінскай епархіі, адказны сакратар Упраўлення справамі Мінскай Экзархіі, сакратар Архіерэйскай рады.

Архіпастыры абмеркавалі шэраг бягучых пытанняў жыцця Мінскай мітраполіі. У прыватнасці, абмяркоўвалася падрыхтоўка да правядзення мерапрыемстваў з нагоды 100-годдзя пачатку ганенняў на Рускую Праваслаўную Царкву, а таксама да святкавання іншых юбілейных дат. 

Church.by