Адбылася XXХVI-я нарада праваслаўных сектазнаўцаў Беларусі
07 верасня 20225-6 верасня 2022 года ў праваслаўным аздараўленчым лагеры «Дружба» ў вёсцы Вароны Віцебскага раёна прайшла XXХVI-я нарада праваслаўных сектазнаўцаў Беларусі.
Дэлегатаў епархій гасцінна прымаў сектазнаўца Віцебскай епархіі протаіерэй Аляксандр Лесавой. Выязное пасяджэнне было прысвечана сучаснаму стану неапаганства, а таксама гісторыі, вучэння і культавай практыцы сучасных эзатэрычных вучэнняў.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх епархій Беларускага Экзархату. Выступіла тры дакладчыкі, у тым ліку госць з Расійскай Федэрацыі – загадчык лабараторыі рэлігіязнаўчых даследаванняў «Паўночны Захад» Балтыйскага федэральнага універсітэта імя Імануіла Канта, кандыдат гістарычных навук Раман Вітальевіч Шыжэнскі.
Таксама на пасяджэнні асаблівая ўвага ў адпаведнасці з рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы 17 жніўня 2022 г. (журнал №55) была нададзена праблемам развіцця сектазнаўчай працы ў епархіях Праваслаўнай Царквы.