Адбылося пасяджэнне Аб'яднанай доктарскай дысертацыйнай рады Маскоўскай духоўнай акадэміі, Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі, Мінскай духоўнай акадэміі і Срэценскай духоўнай акадэміі

28 чэрвеня 2022

top.jpg

27 чэрвеня 2022 года ў Маскоўскай духоўнай акадэміі адбылося чарговае пасяджэнне Аб'яднанай доктарскай дысертацыйнай рады Маскоўскай духоўнай акадэміі, Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі, Мінскай духоўнай акадэміі і Срэценскай духоўнай акадэміі.

Пасяджэнне ўзначаліў старшыня Рады епіскап Істрынскі Серафім.

У працы Рады ў вочна-дыстанцыйным фармаце прыняў удзел 21 прадстаўнік вышэйшых духоўных навучальных устаноў Рускай Праваслаўнай Царквы.

На пасяджэнні Праасвяшчэнны ўладыка азнаёміў прысутных з новай рэдакцыяй Палажэння аб Аб'яднанай доктарскай дысертацыйнай радзе, звярнуўшы ўвагу прысутных на самыя галоўныя і значныя змены, якія былі зацверджаны Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам 10 студзеня 2022 года.

Таксама былі прызначаны экспертныя камісіі па падрыхтоўцы заключэння Рады аб адпаведнасці падрыхтаваных дысертацый суіскальнікаў доктарскай ступені:

  • Аляксандра Веляр'евіча Слесарава, які прадставіў сваю працу « Царкоўнае жыццё беларускай эміграцыі ў 1944-1991 гг.: праблемы арганізацыі, юрысдыкцыйных супярэчнасцяў і расколаў»;
  • Андрэя Уладзіленавіча Данілава, які падрыхтаваў даследаванне па тэме: «Развіццё хрысціянскай антрапалогіі ў грэчаскай і лацінскай патрыстыцы II-V стст».

Пасля зацвярджэння экспертных камісій былі разгледжаны іншыя пытанні, звязаныя з дзейнасцю акадэмічнай рады, а таксама прызначана дата правядзення наступнага пасяджэння.

Вучэбны камітэт/Патрыярхія.ru/Church.by