Адбыўся паветраны хрэсны ход вакол Магілёва
09 жніўня 20176 жніўня 2017 года з нагоды 300-годдзя з дня нараджэння свяціцеля Георгія (Каніскага) быў здзейснены паветраны хрэсны ход вакол Магілёва.
Па благаславенню епіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія хрэсны ход быў арганізаваны кіраўніком аддзела Магілёўскай епархіі па ўзаемадзеянню з Узброенымі сіламі протаіерэем Сергіем Лабадой і кіраўніком ДТСААФ Магілёўскай вобласці Аляксандрам Мікалаевічам Мазурам.
Пасля богаслужэння свяціцелю Георгію, адслужанага на лётным полі Магілёўскага аэраклуба, айцец Сергій і Аляксандр Мазур разам з курсантамі і інструктарамі праваслаўнага ваенна-патрыятычнага клуба «Перасвет», здзяйсняючы малітву, абляцелі вакол горада Магілёва на самалёце АН-2 з іконай свяціцеля Георгія на борце.