Адбыўся выпуск манаскіх выхаванак рэгенцка-пеўчага аддзялення Мінскага духоўнага вучылішча

01 лютага 2018

top.jpg

29 студзеня ў Лізавецінскім манастыры горада Мінска пасля Бажэственнай літургіі сёстрам абіцелі ўрачыста ўручылі дыпломы выпускнікоў Мінскага духоўнага вучылішча. За Літургіяй духаўніку абіцелі протаіерэю Андрэю Лемяшонку саслужыў протаіерэй Іаан Задарожын — дырэктар духоўнага вучылішча.

Айцец Іаан у сваім слове да сясцёр абіцелі падзякаваў усім за вучобу, шчыра павіншаваў з заканчэннем вучылішча і папрасіў маліцца за сваіх настаўнікаў, а таксама адзначыў, што гэты крок — завяршэнне вучобы — абавязвае ўсіх да яшчэ большай адказнасці, большага пазнання. У знак падзякі сёстры пажадалі сваім настаўнікам доўгага жыцця.

На ўрачыстай цырымоніі ўручэння дыпломаў прысутнічалі выкладчыкі вучылішча: Галіна Леанідаўна Раманюк і Андрэй Ільгізаравіч Ахметшын.

Андрэй Ільгізаравіч выкладаў у сясцёр царкоўнаславянскую мову. Ён сказаў, што ў яго засталіся самыя светлыя ўражанні ад заняткаў:

— Мне паездкі ў манастыр давалі вельмі многае. Для чалавека, які жыве ў свеце, у горадзе, трапіць у атмасферу малітвы і манастыра — вялікая каштоўнасць. Нашы вячэрнія сустрэчы з сёстрамі доўжыліся па 4-5 гадзін. Заняткі ўяўлялі сабой не столькі акадэмічныя лекцыі, колькі жывую гутарку. Я стараўся перадаць сёстрам свае веды і бачыў у іх вачах стараннасць, зацікаўленасць, святло і змірэнне. Я ўяўляю, колькі ў сясцёр послухаў, але яны знаходзілі час, каб выконваць заданні і дзяліцца з намі сваёй цеплынёй і малітвай.

Усіх манаскіх асоб на духоўную адукацыю благаславіў Свяцейшы Патрыярх Кірыл. Выконваючы гэта благаславенне, манахіні Лізавецінскай абіцелі звярнуліся да кіраўніцтва Мінскага духоўнага вучылішча. Навучанне доўжылася чатыры семестры. Сёстры навучаліся па спецыяльнасцях «Харавое дырыжыраванне», «Царкоўныя спевы» і «Праваслаўнае ўстаўное чытанне».

Лізавецінскі манастыр / Church.by