Стартуе Рэспубліканская акцыя «Сакуры цвет на зямлі беларускай»
10 лютага 201710 лютага 2017 года ў Прэс-цэнтры Дома прэсы (г. Мінск) адбылася прэс-канферэнцыя аб правядзенні Рэспубліканскай акцыі «Сакуры цвет на зямлі беларускай».
З журналістамі размаўлялі: старшыня Сінадальнай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства, настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Японскага ў горадзе Мінску протаіерэй Павел Сярдзюк, загадчык лабараторыі інтрадукцыі дрэўных раслін ДНУ «Цэнтральны батанічны сад», кандыдат біялагічных навук Ігар Гарановіч, галоўны акушэр-гінеколаг аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Юлія Савачкіна.
Рэалізацыя праекта «Сакуры цвет на зямлі беларускай» запланавана на першую палову 2017 года.
У рамках праекта святары, урачы, шматдзетныя маці і жанчыны, якія пагадзіліся захаваць цяжарнасць ў крызіснай жыццёвай сітуацыі, высадзяць каля ўстаноў аховы здароўя і храмаў дэкаратыўныя фруктовыя дрэвы і кустоўе рэдкіх парод.
Акцыя ахопіць 6 абласцей Беларусі.
Арганізатарамі праекта з'яўляюцца: Сінадальная камісія Беларускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, прыход храма свяціцеля Мікалая Японскага ў горадзе Мінску і Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі.
Акцыя па пасадцы квітучых дрэў падкрэсліць важнасць дзяржаўнай палітыкі і царкоўнага сацыяльнага служэння ў галіне аховы здароўя жанчын, абароны мацярынства і дзяцінства, а таксама захавання і памнажэння традыцыйных сямейных каштоўнасцяў у беларускім грамадстве.
Арганізатары праекта «Сакуры цвет на зямлі беларускай» высаджваючы рэдкія дэкаратыўныя расліны каля устаноў аховы здароўя і храмаў, імкнуцца ствараць непаўторную атмасферу ўтульнасці каля гэтых будынкаў. Расліны ўпрыгожаць тэрыторыю як летам, ствараючы прыемную паўцень і цудоўны фон для квітнеючых раслін, так і зімой, на фоне асляпляльна белага снегу.
Пачатак мерапрыемстваў запланаваны на першую палову лютага (нарыхтоўка пасадачнага матэрыялу) і будзе доўжыцца ўвесь вясновы пасадачны сезон 2017 года. Пасадачны матэрыял для праекта прадаставіць Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі. Батанічны сад з'яўляецца самым буйным у краіне цэнтрам па захаванню біяразнастайнасці жывых раслін, у якім захоўваецца генафонд дэкаратыўных і гаспадарча-карысных інтрадукаваных раслін з больш чым 12 тысяч найменняў.