Студэнты БелДУТа аказалі валанцёрскую дапамогу Юравіцкаму манастыру

15 жніўня 2017

top.jpg

Па склаўшайся добрай традыцыі студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту ў чарговы, ужо па ліку 12-ы раз, наведалі Юравіцкі мужчынскі манастыр Наражэння Прасвятой Багародзіцы.

Юнакі і дзяўчаты, усяго 46 чалавек, на валанцёрскай аснове займаліся акультурваннем манастырскай тэрыторыі. Гэтая ідэя належыць кіраўніку студэнцкай групы — выкладчыку кафедры архітэктуры, гісторыку, кандыдату мастацтвазнаўства Яўгену Раманавічу Малікаву.

У вольны ад працы час для моладзі былі арганізаваны чаяванне і духоўныя гутаркі з насельнікамі манастыра, а таксама экскурсійныя прагулкі да мясцовых славутасцяў.

Тураўская епархія / Church.by