«Свечку памяці» запалілі ў Гомельскай епархіі 22 чэрвеня ў 4:00
22 чэрвеня 2017Акцыю традыцыйна штогод праводзяць Кармянскі РК ГА «БРСМ» і настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў гарадскім пасёлку Карма святар Віталь Ляхновіч.
У гэтым годзе актыўны ўдзел у акцыі прынялі маладыя педагогі Кармянскай дзіцячай школы мастацтваў разам з дырэктарам Мікалаем Вышняковым. Моладзь запаліла свечкі на пліце помніка воінам-вызваліцелям, а святар здзейсніў малітву аб упакаенні ўсіх правадыроў і ваяроў, якія жыццё сваё на полі бітвы аддалі, і за ўсіх па-пакутніцку загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.
— Дадзенае мерапрыемства — гэта своеасаблівая даніна памяці, гэта самае малое, але вельмі важнае, што трэба захаваць як добрую традыцыю і прыкладаць усе намаганні, каб на нашай зямлі ніколі не паўтарылася тая страшная раніца, якую сустрэла беларуская зямля 22 чэрвеня 1941 года, — адзначыў іерэй Віталь Ляхновіч.