Свяшчэннаслужыцель Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў удзел у абмеркаванні антынаркатычнай кампаніі ў Мінску

14 лістапада 2017

top.jpg

10 лістапада 2017 года адбылося чарговае пасяджэнне каардынацыйнага савета Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта па пытаннях прафілактыкі наркаспажывання.

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі Мінгарвыканкама: намеснік старшыні выканаўчага камітэта Ігар Віктаравіч Юркевіч, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вячаслаў Валер'евіч Скалабан, начальнік аддзела першаснай медыка-санітарнай дапамогі камітэта па ахове здароўя Людміла Яўгенаўна Лугавец, прадстаўнікі камітэтаў па працы і па адукацыі.

Таксама да ўдзелу ў пасяджэнні былі запрошаны кіраўнікі ўпраўленняў па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі ГУУС і МУС Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі сталічных устаноў аховы здароўя і адукацыі, журналісты і спецыялісты па рэкламе.

Ад Беларускай Праваслаўнай Царквы ў абмеркаванні сцэнарыя гарадской антынаркатычнай кампаніі прыняў удзел кіраўнік Каардынацыйнага цэнтра БПЦ па супрацьдзеянню наркаманіі і алкагалізму ў гонар святога мучаніка Ваніфація протаіерэй Дыянісій Пясецкі.

У працэсе работы ўдзельнікі пасяджэння абмеркавалі шэраг мерапрыемстваў па прафілактыцы нарказалежнасці і папулярызацыі здаровага ладу жыцця, прапанаваных медыка-прафілактычным факультэтам Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і БГА «Пазітыўны рух». Далей адбыўся актыўны абмен думкамі па праблемных пытаннях прафілактычнай работы, былі ўнесены прапановы па павышэнню эфектыўнасці рэалізуемых у Мінску захадаў па барацьбе з наркаманіяй і яе шкоднымі наступствамі.

Church.by