Тэатральная студыя «Apis» Свята-Духава кафедральнага сабора пакажа мінчанам велікодны спектакль
22 красавіка 201726 красавіка 2017 года ў 19:30 тэатральная студыя «Apis» Свята-Духава кафедральнага сабора пакажа спектакль «Незвычайныя прыгоды труса Савелія» у будынку Духоўна-адукацыйнага цэнтра Беларускай Праваслаўнай Царквы па адрасе: Мінск, вуліца Зыбіцкая, 27 (станцыя метро «Няміга»).
Студыя запрашае ўсіх жадаючых правесці гэты вечар у атмасферы свята і казкі. Уваход вольны.
Тэатральны калектыў «Apis» рэгулярна праводзіць набор у студыю. Тут чакаюць усіх ахвотных ад 5 да 25 гадоў. Заняткі праходзяць у трох узроставых групах.
Кіраўнік студыі: Таццяна Васілеўская, +375 29 804 58 32 (МТС).