Урачыстасці ў гонар абраза Божай Маці «Усецарыца» адбыліся ў старажытным храме ў Сынкавічах
02 верасня 201931 жніўня 2019 года ў старажытным каменным храме Архістратыга Міхаіла вёскі Сынкавічы адбыліся ўрачыстасці ў гонар іконы Божай Маці «Усецарыца», спіс якой з'яўляецца адной з галоўных святынь храма.
Абраз быў яўлены ў XVII стагоддзі і знаходзіцца ў манастыры Ватапед на Афоне. У канцы ХХ стагоддзя яго спіс быў дастаўлены ў Маскву ў дзіцячы анкалагічны цэнтр. І Багародзіца явіла там свае цуды: ікона заміраточыла, а многія з тых, хто прыйшоў з малітвай да святога абраза атрымалі ацаленне.
Бажэственную літургію ў сынкавіцкім храме здзейснілі архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій і епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін.
Архіпастырам саслужылі: сакратар Гродзенскай епархіі протаіерэй Анатоль Ненартовіч, протаіерэй Віталь Антонік, настаяцель храма протаіерэй Арсеній Ананка і духавенства Гродзенскай епархіі.
Шэраг спеваў, якія праслаўляюць Царыцу Нябесную, быў выкананы на беларускай мове.
Па завяршэнні Літургіі быў здзейснены хрэсны ход да святой крыніцы, дзе адбыліся акафістныя спевы перад абразом Найсвяцейшай Багародзіцы «Усецарыца».