Традыцыйны «хрэсны лёт» здзейсніўся ў Бабруйскай епархіі

13 жніўня 2018

top.jpg

10 жніўня 2018 года па благаславенні епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма быў здзейснены ўжо традыцыйны паветраны хрэсны ход («хрэсны лёт», як называюць яго ўдзельнікі). Клірыкі Бабруйскай епархіі з малітвай аб здароўі і дабрабыце людзей абляцелі Бабруйск на верталёце.

Акцыя адбылася ў дзень святкавання памяці Смаленскай іконы Божай Маці, названай «Адзігітрыя» (Адыгітрыя).

Удзельнікі паветранага хрэснага ходу маліліся аб заступніцтве Прасвятой Багародзіцы, аб дараванні мудрасці для пераадолення жыццёвых цяжкасцяў, цярпення і хрысціянскай любові.

Бабруйская епархія / Church.by