Тураўская епархія запрашае прыняць удзел у хрэсным ходзе на веласіпедах
05 ліпеня 20188 ліпеня 2018 года па благаславенню епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда адбудзецца 5-й хрэсны ход на веласіпедах ад сабора Казанскай іконы Божай Маці горада Калінкавічы да Юравіцкага Багародзічнага мужчынскага манастыра.
Тураўская епархія запрашае дарослых і дзяцей у дзень святкавання памяці святых дабраверных Пятра і Фяўронні Мурамскіх, заступнікаў сям'і і шлюбу, прыняць удзел у веласіпедным хрэсным ходзе і памаліцца за трываласць сям'і і шчаслівае дзяцінства.
* * *
Хрэсны ход — гэта асаблівы від сумеснай малітвы. Хрэсныя хады здзяйсняюцца для таго, каб асвяціць і людзей, і ўсё, што трэба ім для жыцця (дамы, шляхі, воды, паветра і зямлю). Хрэсны ход патрэбен для таго, каб прыкласці намаганні, пацярпець нязручнасці на карысць сваёй душы. Кожны хрэсны ход уяўляе сабой неспасціжнае адзінства царкоўнай урачыстасці і народнага пакаяння.
* * *
Праграма хрэснага ходу на веласіпедах:
08:00 — Гадзіны. Бажэственная літургія ў саборы Казанскай іконы Божай Маці (горад Калінкавічы).
09:30 — Малебен святым дабраверным князю Пятру і княгіні Фяўронні Мурамскім.
10:30 — Ад'езд.
– Наведванне капліцы і крыніцы ў раёне вёскі Пеніца.
Па прыбыцці ў манастыр Нараджэння Багародзіцы (аграгарадок Юравічы):
– Малебен перад цудатворнай іконай Божай Маці, названай «Юравіцкай-Міласэрнай»;
– Экскурсія па тэрыторыі манастыра;
– Чаяванне і цікавыя гутаркі з намеснікам манастыра;
– Вяртанне дадому на аўтобусе.
Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэлефоне МТС: +375 (29) 796-38-62.