Удзельнікі злёту моладзі Гродзенскай епархіі ўзнеслі сумесную малітву за архіерэйскай Літургіяй
07 жніўня 20176 жніўня 2017 года, у Нядзелю 9-ю пасля Пяцідзесятніцы і дзень памяці пакутнікаў благаверных князёў Барыса і Глеба, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій здзейсніў Бажэственную літургію ў храме Праабражэння Гасподняга гарадскога пасёлка Сапоцкін.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Гродзенскай епархіі мітрафорны протаіерэй Анатоль Ненартовіч, настаяцель храма іерэй Васіль Татарчук, кіраўнік моладзевага аддзела епархіі протаіерэй Вячаслаў Гаплічнік, адказны за моладзевае служэнне Ваўкавыскага благачыння іерэй Сергій Дзяшук і кіраўнік моладзевага брацтва Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна іерэй Аляксандр Рудзінскі.
За богаслужэннем маліліся ўдзельнікі сзлёьа моладзі Гродзенскай епархіі. Удзел у Літургіі з'яўляецца кульмінацыяй злёту і выказвае адзінства ў Хрысце ўсіх яго ўдзельнікаў.
Злёт моладзі Гродзенскай епархіі — штогадовае мерапрыемства моладзевага аддзела, накіраванае не толькі на адпачынак і сумеснае баўленне часу, але і на духоўную асвету моладзі.
Падчас работы злёту маладыя людзі з розных прыходаў епархіі маюць магчымасць праслухаць лекцыі святароў, атрымаць адказы на пытанні, якія цікавяць іх, і па-новаму зірнуць на розныя выклікі сучаснасці.
Падчас злёту моладзь абменьваецца вопытам, паляпшае свае навыкі зносін і далучаецца да саборнай малітвы.