У 2021 годзе аднаўляецца набор абітурыентаў у Віцебскі дзяржуніверсітэт на спецыяльнасць «Тэалогія»
15 ліпеня 2020У 2021 годзе аднаўляецца набор абітурыентаў у ДУА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава» на спецыяльнасць «Тэалогія».
Прадастаўляецца магчымасць атрымаць вышэйшую адукацыю (вочная або завочная форма навучання) з прысваеннем кваліфікацыі «Тэолаг. Выкладчык сацыяльна-гуманітарных дысцыплін» з перспектывай пашырэння спецыялізацыі па наступных напрамках: адміністрацыйнае права, працоўнае заканадаўства, менеджмент і інш.