У бібліятэцы Мінскай духоўнай акадэміі 14 сакавіка пройдзе выстаўка, прысвечаная Бібліі
27 лютага 2018У Дзень праваслаўнай кнігі, 14 сакавіка 2018 года, бібліятэка Мінскай духоўнай акадэміі імя свяціцеля Кірыла Тураўскага Беларускай Праваслаўнай Царквы прадставіць выставачную кампазіцыю, прысвечаную Бібліі — самай галоўнай кнізе для кожнага хрысціяніна.
Выстаўка арганізавана па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
Наведвальнікам будуць прадстаўлены рукапіснае Напрастольнае Евангелле XVI стагоддзя, факсімільныя выданні «Кніжная спадчына Францыска Скарыны», Слуцкага Евангелля, Тураўскага Евангелля, Астрамірава Евангелля, Астрожскай Бібліі, Луцкага Евангелля.
Выстаўка працягнецца да 23 сакавіка і будзе адкрыта для жадаючых штодня па будных днях з 10:00 да 17:00 у чытальнай зале бібліятэкі па адрасе: Мінск, вул. Зыбіцкая, 25 (уваход з боку Свята-Духава кафедральнага сабора праз храм свяціцеля Кірыла Тураўскага).
З больш падрабязнай інфармацыяй можна будзе азнаёміцца на афіцыйнай старонцы бібліятэкі www.minda.by/library.
Кантактная інфармацыя +375 17 327-63-26, library.minda@gmail.com.