У Бабруйску працуе экалагічная выстаўка «Чалавек і стварэнне»

20 сакавіка 2019

00_vvedenie_0.jpg

З 16 лютага па 15 красавіка 2019 года ў горадзе Бабруйску працуе асветніцкі экалагічны праект «Чалавек і стварэнне».

Выстаўка мабільна перамяшчаецца па храмах і ўстановах адукацыі Бабруйска. За два тыдні яе працы больш за 150 навучэнцаў сярэдніх школ і каледжаў пазнаёміліся з 12 інфармацыйнымі стэндамі па тэмах:

- У адказнасці за стварэнне;

- Экалагічныя праблемы сучаснасці;

- Асвячэнне прыроды;

- Экалагічна дружалюбны прыход;

- Экалагічнае кіраванне на прыходзе;

- Вада — крыніца жыцця;

- Умеранае спажыванне;

- Быць соллю свету.

Выстаўка «Чалавек і стварэнне» распавядае пра тое, чаму чалавек закліканы захоўваць прыроду і клапаціцца аб нашым агульным доме — планеце Зямля.

Мэта выставы: абапіраючыся на хрысціянскія каштоўнасці, прадэманстраваць розныя спосабы ўдзелу хрысціян у клопаце аб стварэнні і раскрыць ролю чалавека і Царквы ў вырашэнні экалагічных праблем сучаснасці.

Выстаўка ўжо пабывала ў Мінскай, Полацкай, Гомельскай, Гродзенскай епархіях, а таксама ва ўстановах адукацыі гэтых рэгіёнаў.

Праект створаны па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і ажыццёўлены кірункам «Царква і ахова навакольнага асяроддзя» некамерцыйнай установы «Цэнтр экалагічных рашэнняў» у горадзе Мінску.

Бабруйская епархія / Church.by