У Бабруйскай епархіі выдадзены каляндар на 2022 год з кулінарнымі рэцэптамі жонак святароў [+спасылка для запампоўкі]

02 студзеня 2022

top.jpg

Па благаславенню епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма сіламі першаснай арганізацыі «Праваслаўныя бабруйчанкі» ГА «Беларускі саюз жанчын» выдадзены сувенірны каляндар на 2022 год з кулінарнымі рэцэптамі матушак — жонак святароў, прадстаўнікоў кожнага прыхода Бабруйска. Усяго іх на дадзены момант у горадзе як раз дванаццаць — разам з дамовымі храмамі і жаночым манастыром.

Асаблівасць календара ў тым, што ў ім пазначаны не толькі праваслаўныя святы, пасты і дні асаблівага памінання памерлых, але таксама ўсе прастольныя святы храмаў горада Бабруйска. Рэцэпты, прадстаўленыя ў выданні, у асноўным, простыя. За выключэннем некалькіх незвычайных страў, разлічаных на асаблівыя выпадкі жыцця. 

photo_2021-12-28_18-12-18.jpg

Прэзентацыя выдання адбылася ў Бабруйскім епархіяльным упраўленні. Перад усімі, хто прымаў удзел у стварэнні календара, а таксама перад членамі апякунскага савета Бабруйскай епархіі, выступілі арганізатары і каардынатары ініцыятывы. У заключным слове епіскап Серафім адзначыў, што кулінарная форма — гэта тое, што знаходзіцца на паверхні. Задачы ж, рэалізаваныя ў календары, нашмат глыбей: гэта яднанне і падтрымка сямейных каштоўнасцей.

Спампаваць каляндар можна па спасылцы.

Бабруйская епархія/Church.by